Жыхара Зябраўкі пад Гомелем падазраюць у «шпіянажы» на карысць Украіны
Стала вядома пра затрыманне жыхара вёскі Зябраўка Гомельскага раёна Яўгена Глушкова. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, мужчыну падазраюць у «шпіянажы» на карысць Украіны, паведамляе «Штодзень».
14.11.2022 / 13:55
Знаёмыя, суседзі затрыманага перакананыя, што гэта інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Хлопец перад затрыманнем працаваў ветэрынарам у адной з клінік Гомеля, мае выключна станоўчыя характарыстыкі ад працадаўцаў.
Да пачатку расійскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны Яўген жыў працяглы час за мяжой. У апошнія гады — у Кітаі, дзе займаўся музыкай і планаваў застацца жыць. Але праз эпідэмію каранавіруса застаўся без крыніц прыбыткаў і быў вымушаны вярнуцца на радзіму.
Яўген Глушкоў знаходзіцца ў гомельскім СІЗА №3.