«МакДональдс» сыходзіць з Беларусі. Прыйдзе «Вкусно и точка»

Рэстараны «МакДональдс» у Беларусі працягнуць працу пад расійскім брэндам «Вкусно и точка». Адпаведная заява з’явілася ў сацсетках рэстаранаў.

11.11.2022 / 11:21

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от McDonald's Belarus (@mcdonalds_belarus)

Раней у беларускіх установах вядомай сеткі зніклі сняданкі і некаторыя вядомыя бургеры.

Пра прычыны перамен не паведамляецца. 

З Расіі сетка McDonald’s сыйшла праз вайну з Украінай. У Беларусі яна працавала па франшызе.

Фота: сацсеткі рэстарана

Ці зменіцца меню ў «Макдональдс» пасля рэбрэндзінгу? 

Як адчыняўся «МакДональдс» у Беларусі ВІДЭА

Nashaniva.com