На Чарнігаўшчыне перадумалі называць вуліцу ў гонар Леаніда Кучмы

Кіраўнік Ноўгарад-Северскага Людміла Ткачэнка спыняе выкананне рашэння гарадской рады пра перайменаванне Губернскай вуліцы ў гонар былога прэзідэнта Украіны.

10.11.2022 / 13:21

Яна заявіла, што рашэнне прынялі з парушэннем працэдуры без яе прысутнасці. Яна збіраецца зноў склікаць пазачарговую сесію, каб вынесці пытанне аб перайменаванні на паўторны разгляд. Але ў гонар Кучмы вуліцу пераймяноўваць не будуць.

Згодна з законамі Украіны, называць вуліцы ў гонар фізічных асоб можна толькі пасля іх смерці. Перайменаванне ў гонар Кучмы парушае гэтыя юрыдычныя нормы.

Супраць гэтага былі гісторыкі і грамадскія дзеячы.

Nashaniva.com