У Мінску тралейбус рэзка затармазіў — загінуў пажылы пасажыр
Здарэнне адбылося сёння раніцай.
08.11.2022 / 14:16
Як паведамляе Следчы камітэт, сёння раніцай кіроўца Volkswagen пры павароце не саступіў дарогу тралейбусу.
Кіроўцу грамадскага транспарту давялося экстранна тармазіць, у выніку чаго ў салоне ўпаў 84-гадовы пасажыр.
Ад атрыманых траўм ён памёр.