Жыхары пасёлка пад Гомелем засталіся без вады
У пасёлку Бярозкі пад Гомелем сур'ёзная праблема — ужо амаль суткі там няма халоднай і гарачай вады, а таксама ацяплення, пішуць «Моцныя навіны».
07.11.2022 / 17:30
Паводле мясцовых жыхароў, у выніку аварыі ім нельга ні папіць, ні паесці, ні нават схадзіць у прыбіральню. Не засталося пітной вады і ў найбліжэйшых крамах. Пры гэтым мясцовыя ўлады нават не паклапаціліся пра дастаўку вады і біяпрыбіральняў.
Па словах мясцовых жыхароў, яны звярталіся ў камунальныя службы, а таксама ў сэрвіс 115. Але на дадзены момант гэта вынікаў не прынесла.