Ксенія Сабчак вярнулася ў Расію
Журналістка і блогерка вярнулася ў Расію. Пра гэта РІА Навіны паведамілі сведкі яе пераходу праз граніцу.
07.11.2022 / 11:45
Як сцвярджаюць расійскія прапагандысты, Сабчак перайшла граніцу ў Пскоўскай вобласці.
26 кастрычніка журналістка раптоўна з'ехала з Расіі. Яна перайшла беларуска-літоўскую граніцу па пашпарце Ізраіля. Тады паведамлялася, што супраць яе заведзеная крымінальная справа і рыхтуецца затрыманне.
Але пасля высветлілася, што статус падазраванай з Сабчак знялі. Камерцыйны дырэктар медыяхолдынга, якім кіруе журналістка, затрыманы, яго падазраюць у вымаганні грошай у чыноўнікаў і бізнэсменаў праз тэлеграм-каналы. Сама Сабчак называла гэта ціскам на СМІ.