Старшынёй АГП пераабралі зняволенага Мікалая Казлова

6 лістапада ў Мінску прайшоў XXI з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Старшынёй быў пераабраны Мікалай Казлоў.

06.11.2022 / 14:57

Намеснікамі абраныя Уладзімір Шанцаў і Ганна Красуліна.

З'езд прыняў рэзалюцыю, выбраў новы склад палітрады партыі і Нацыянальнага камітэта. Старшынёй Цэнтральнай кантрольна-рэвізійнай камісіі абраны Генадзь Ананьеў, паведамляе прэс-служба партыі.

Нагадаем, што ў чацвер Мікалаю Казлову далі 2,5 года калоніі за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. Разам з ім судзілі Антаніну Кавалёву і Аксану Аляксееву. Ім далі год і паўтара года калоніі адпаведна. За кратамі яны з 27 ліпеня.

Чытайце таксама:

«Я ведаю дакладна, што я буду рэабілітаваны». Моцнае апошняе слова старшыні АГП Мікалая Казлова

Nashaniva.com