Сацсеткі і песні гурта Tor Band прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з'явілася пазнака пра тое, што яшчэ 29 жніўня інфармацыйная прадукцыя, сацсеткі і лагатып гурта Tor Band былі прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Акрамя таго, «экстрэмісцкім» быў прызнаны Patreon гурта, куды людзі маглі дасылаць данаты музыкам, піша «Вясна».
04.11.2022 / 22:14
Пазначана, што «экстрэмісцкімі» таксама з'яўляюцца песні «Жыве»; «Уходи»; «Кто, если не ты?»; «Мацi»; «Мы — не народец»; «Без вайны»; «Беларус беларусу беларус»; «Dead Мороз»; «Мы станем сильней!»; «Родная Зямля».
Знаёмыя музыкаў просяць людзей не пісаць у сацсеткі гурта, бо яны пад кантролем міліцыі.
28 кастрычніка ў Рагачове ўдзельнікаў гурта Tor Band затрымалі разам з жонкамі. Вядома, што чатыром затрыманым прызначылі па 15 сутак арышту, яшчэ аднаму чалавеку — 30 базавых штрафу. А лёс жонкі музыкі Яўгена Бурло дагэтуль невядомы.