Упершыню ў Беларусі спагналі даўгі крыптавалютай
01.11.2022 / 12:34
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «БелЮрЗабеспячэнне» ўпершыню прадало крыптавалюту, перададзеную судовым выканаўцам у рамках выканаўчага працэсу, паведамляе Office Life.
Прадстаўнікі ўпраўлення ацэнкі і рэалізацыі маёмасці «БелЮрЗабеспячэння» ўдзельнічалі ў карэктаванні Інструкцыі па выканаўчаму працэсу. Цяпер гэты дакумент сярод іншага рэгламентуе парадак звароту спагнання крыптавалюты, паслядоўнасць дзеянняў судовага выканаўцы і прадпрыемства.
На практыцы продаж крыптавалюты ў выканаўчым працэсе на дагаворнай аснове праз аператара крыптаплатформы або крыптаабменнік рэалізаваны ўпершыню.