Міліцыя ходзіць па тых, хто здымаўся ў кліпах Tor Band

Удзельнікаў гурта Tor Band разам з жонкамі музыкаў затрымалі ў пятніцу. Пазней усім затрыманым музыкам прызначылі па 15 сутак арышту.

31.10.2022 / 14:17

Усе яны ўтрымліваліся ў рагачоўскім ІЧУ і, хутчэй за ўсё, будуць адбываць пакаранне менавіта там, паведамляе «Вясна».

Судовыя працэсы над іх жонкамі праходзілі асобна. Вядома, што Ганне Музыцы таксама далі 15 сутак, суд у Юліі Галавач будзе толькі пасля абеду. Яшчэ адна дзяўчына знаходзіцца ў Жлобіне — як пакаралі яе, пакуль невядома.

Праваабаронцам стала вядома, што яе адправілі ў Жлобін, бо ў Рагачове толькі два жаночыя месцы ў ІЧУ.

Пасля затрымання музыкаў міліцыянты пачалі прыходзіць да тых, хто здымаўся ў іх кліпах. У асноўным гэта рагачоўцы.

Па словах сведкаў, пакуль усё абыходзіцца гутаркамі і пагрозамі адказнасцю.

Чытайце таксама:

Пяць фактаў пра гурт Tor Band, удзельнікаў якога затрымалі ў Рагачове з сем'ямі

Nashaniva.com