За 10 каментароў у «Аднакласніках» маладзечанцу прысудзілі год калоніі

У судзе Маладзечанскага раёна 31 кастрычніка асудзілі Ігара Беланожку паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), паведамляе «Вясна».

31.10.2022 / 14:08

Ігара затрымалі з-за ананімнага даносу ў міліцыю пра «абразлівыя» каментары. Ён знаходзіцца пад вартай з 25 жніўня. Яму паставілі ў віну 10 каментароў у «Аднакласніках» пад публікацыямі, а таксама на сваёй старонцы.

Пракурор запрасіў Ігару пакаранне тэрмінам 3 года калоніі. Мужчына раскаяўся і прызнаў сваю віну.

31 кастрычніка суддзя Маладзечанскага раённага суда Вадзім Петрусевіч прызнаў Ігара Беланожку вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса і прысудзіў пакаранне тэрмінам 1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Ігару Беланожку 40 гадоў. Ён ураджэнец Валожына, жыве ў Маладзечне.

Nashaniva.com