Лукашэнка заявіў, што Беларусь працягне выплачваць даўгі заходнім краінам, але толькі ў беларускіх рублях
Лукашэнка прымаў са справаздачай прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанку. На сустрэчы Лукашэнка выказаўся пра даўгі Беларусі заходнім краінам.
31.10.2022 / 11:46
Лукашэнка пацікавіўся, як складваецца сітуацыя ў гэтай сферы.
«Асабліва ў, як мы іх называем, недружалюбных краінах, якіх цяпер нямала? Маё даручэнне было тут адназначным, яно павінна быць выканана: мы надзейныя плацельшчыкі, мы гатовыя плаціць па сваіх даўгах, тым больш Захаду мы не шмат вінны. Але яны адмовіліся прымаць валюту з Беларусі.
Добра, тады мы ім прапанавалі беларускі рубель. Яны таксама адмовіліся. Таму было маё даручэнне, што па даўгах трэба плаціць, але ў беларускіх рублях мы на асобныя рахункі залічваем гэтыя плацяжы. Выспеюць для таго, каб мы з імі разлічыліся, — на здароўе. Не выспеюць — што ж», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.