Праваабаронцы: Ідзе чарговая зачыстка сярод асуджаных на «хімію»

Паводле інфармацыі ініцыятывы Dissidentby, сёння ГУБАЗіК і АМАП праводзілі зачыстку сярод палітычных вязняў на месцах адбывання імі пакарання ў папраўчых установах адкрытага тыпу (ПУАТ). Сілавікі праводзілі праверку тэлефонаў вязняў.

30.10.2022 / 22:29

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com 

Як вядома на дадзены момант, пасля праверак у невядомым кірунку звезлі з ПУАТ-43 (Магілёў) палітвязня Віталя Маркушэўскага, а з ПУАТ-29 (Ваўкавыск) — Дэвіда Шаракова, Дзмітрыя Гурэева і Арцёма Ляшнеўскага. Але спіс можа быць няпоўным.

Nashaniva.com