Стогадовую драўляную капліцу на крычаўскіх могілках ператварылі ў сметніцу
Ужо не першы год драўлянае збудаванне культавага прызначэння выкарыстоўваецца як сметніца. Ні мясцовая ўлада, ні праваслаўныя дзеячы Крычава не звяртаюць увагу на каплічку, хаця размешчана яна якраз на праваслаўных могілках. У той жа час для Крычава каплічка ўяўляе вялікую каштоўнасць, бо драўлянай архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя ў горадзе амаль не захавалася, піша Магілёў.Media.
30.10.2022 / 20:39
Капліца, што была пабудавана на пачатку ХХ стагоддзя, знаходзіцца ў старой частцы Крычава ў раёне пад назвай Забялышан. Прычым размешчана яна напасрэдна на тэрыторыі Забялышанскіх могілах, вядомых яшчэ з XVII стагоддзя.
Капліца ўяўляе сабой чатырохвугольную бярвенчатую канструкцыю з сасновага распілаванага дрэва. У верхняй частцы чатырохскатнага даха ўмацаваны драўляны крыж. Некалі дах быў пакрыты гонтам (рэшткі яго можна пабачыць знутры), а цяпер — проста шыферам. Яшчэ з дзясятак год таму ў капліцы былі дзверы простай сталярскай работы, але на сёння яны выбітыя.
Зараз старая капліца занядбаная, па прызначэнні не выкарыстоўваецца. Унутры невялікае па плошчы памяшканне заваленае будаўнічым смеццем, бярвеннем, пластыкавымі і шклянымі бутэлькамі з-пад алкагольных напояў.