На будынку МУС Чэхіі вывесілі выяву Пуціна ў мяшку для трупаў

Міністр унутраных спраў Чэхіі Віт Ракушан апублікаваў фота ў твітары, на якім можна ўбачыць выяву Пуціна ў мяшку для трупаў, а побач з ім — чэшскі і ўкраінскі сцягі. 

28.10.2022 / 21:06

Чэшскі міністр суправадзіў гэта фота наступным подпісам:

«Мы ведаем, хто наш сябар, які пралівае кроў і за нашую свабоду. А яшчэ мы ведаем, хто наш вораг і не дамо яму скрасці паняцце патрыятызму і наш сцяг».

Сёння ў Чэхіі адзначаецца Дзень узнікнення ў 1918 годзе незалежнай Чэхаславакіі.

Nashaniva.com