Што робіцца з цэнамі на прадукты і парашкі, пасля таго як іх забаранілі падымаць?

6 кастрычніка Лукашэнка запатрабаваў увесці мараторый на павышэнне цэн. Паглядзелі, як за гэтыя тыдні змяніліся цэны на некаторыя тавары.

28.10.2022 / 17:21

Так, напрыклад, агуркі ў «Е-дастаўцы» 7 кастрычніка каштавалі 4,25 рубля, цяпер цана знізілася да 4,08.

Злева цэны на 7 кастрычніка, справа — на 28 кастрычніка. Фота: скрыны з сайта e-dostavka.by

Пекінская капуста цяпер каштуе 2,86 рубля замест 3,99.

Фота: скрыны з сайта e-dostavka.by

Танней на 8 капеек стала звычайная капуста — цяпер яе прадаюць па 0,82 рубля за кіло.

Фота: скрыны з сайта e-dostavka.by

Свіное мяса ў «Е-дастаўцы» раней каштавала 13,95 рубля, цяпер цана знізілася да 12,84. 

Фота: скрыны з сайта e-dostavka.by

Змянілася цана і на маянэз — цяпер за яго давядзецца заплаціць 3,19 рубля (калі без зніжкі) замест 3,49. 

Фота: скрыны з сайта e-dostavka.by

А вось цана на тушку курыцы не змянілася — 5,92 рубля за кіло.

Фота: скрыны з сайта e-dostavka.by

Прыкметна патаннеў пральны парашок. Цяпер выкласці за капсулы «Ariel» трэба будзе 46,64 рубля замест 54,55. 

Фота: скрыны з сайта e-dostavka.by

Цана на каву — 14,53 рубля за 250 г. А яшчэ 7 кастрычніка такі ж самы пачак Lavazza каштаваў 19,95. 

Фота: скрыны з сайта e-dostavka.by

Антыперспірант «Dove» раней каштаваў 12,75, цяпер — 11,11.

Фота: скрыны з сайта e-dostavka.by

Чытайце таксама:

Улады патлумачылі, як узгадняць новыя цэны, даацэньваць рэшткі тавараў і каго гэта не закранае

МАРГ змяніў пастанову аб цэнах на курыцу

Лукашэнка сёння заявіў, што ўжо размовы аб татальнай замарозцы цэн не ідзе

Nashaniva.com