Палітзняволены журналіст Сяргей Гардзіевіч выйшаў на волю

Сяргею Гардзіевічу ў жніўні 2021 года прысудзілі 1,5 года калоніі — журналіста прызналі вінаватым у паклёпе, абразе Лукашэнкі і дзвюх міліцыянтаў з-за паведамленняў у Viber, піша «Вясна».

27.10.2022 / 20:16

Сяргей Гардзіевіч працаваў у інтэрнэт-выданні «Першы рэгіён» з Драгічына.

Да суда Гардзіевіч некалькі месяцаў правёў пад хатнім арыштам, яго затрымалі 22 снежня 2020-га. Сваёй віны на судзе ён не прызнаў.

Nashaniva.com