Всеволод Стебурако. Беларуса не спалохаць смерцю. Стихотворение

Всеволод Стебурако опубликовал в своем фейсбуке новое стихотворение.

27.10.2022 / 10:27

Беларуса не спалохаць смерцю -
смерць яму, як родная маці,
што чакае з далёкай дарогі.

Хто яшчэ называе труну — дамавінай?
Хто яшчэ так шануе памерлых?

А як соладка п'ецца памінальная чарка!
Як сьветла ўзагдваецца спачылы!
Як даношваецца ягоная ватоўка!
Як зайздросціцца яму, што не бачыць усяго гэтага!

Яму галашэнні і паднашэнні -
і яечка свянцонае, і цыгарка з цукеркаю…

Мы названыя ў гонар памерлых.
Мы гаворым памерлай моваю.
Мы сыходзім адсюль, як вяртаемся,
адбыўшы пажыццёвы тэрмін.

Мы ідзем з цішынёй і знічкамі
на клады па дажджах лістапада -
гэта нашае свята сапраўднае,
дзе гасцямі ў нас -
нашыя мёртвыя.

Nashaniva.com