Іран заявіў, што гатовы сумесна з Украінай расследаваць пастаўкі сваіх дронаў Расіі

Міністр замежных спраў Ірана Хасейн Амір-Абдалахіян адхіліў абвінавачванні ў тым, што Тэгеран пастаўляе Расіі беспілотнікі для вайны ва Украіне, і выказаў гатоўнасць абмеркаваць гэтае пытанне на сустрэчы з украінскімі прадстаўнікамі.

25.10.2022 / 08:33

Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі 24 кастрычніка, паведамляе Mehr.

— Мы не прадастаўлялі і не будзем прадастаўляць Расіі ніякай зброі або беспілотнікаў для выкарыстання ў вайне з Украінай, — заявіў кіраўнік іранскага МЗС.

Пры гэтым ён прызнаў, што ў мінулым абедзве краіны актыўна супрацоўнічалі ў галіне абароны, «але не падчас вайны ва Украіне».

Дыпламат пацвердзіў гатоўнасць Тэгерана весці перамовы па пытанні паставак дронаў напрамую з Украінай і паведаміў, што ўжо абмяркоўваў гэтае пытанне з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства ЕС Жазепам Барэлем.

Nashaniva.com