Экаактывісты аблілі бульбяным пюрэ карціну Клода Манэ за 110 мільёнаў даляраў
Актывісты руху «Апошняе пакаленне» аблілі карціну Клода Манэ «Стагі сена» ў палацы Барберыні у Патсдаме. Так яны спрабавалі прыцягнуць увагу да праблемы змены клімату. Калі ў 2019-м карціну прадавалі з аўкцыёна, яе купілі за 110 мільёнаў даляраў.
23.10.2022 / 19:19
Пасля ўчынку маладыя людзі прыляпілі сябе да калоны і звярнуліся да наведвальнікаў музея:
«Людзі галадаюць, людзі замярзаюць, людзі паміраюць. Мы жывем у кліматычнай катастрофе, а ўсё, чаго вы баіцеся, гэта таматавы суп або пюрэ на карціне».
Нагадаем, нядаўна экаактывісты вылілі суп на карціну «Сланечнікі» Вінцэнта ван Гога ў Нацыянальнай галерэі ў Лондане.
Клод Манэ — вядомы французскі мастак, адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму.