Гатавала ежу і заснула. На пажары загінула 15-гадовая дзяўчынка

У Верхнядзвінскім раёне следчыя працуюць на месцы пажару.

22.10.2022 / 13:07

Падлетак знаходзілася дома адна. У 5 раніцы яна даслала свайму сябру паведамленне аб тым, што рыхтуе есці, паведамляе СК. Пазней дзяўчынка заснула, пакінуўшы ежу на пліце. Адбылося ўзгаранне і адбыўся пажар, паведамляе СК.

Зараз на месцы здарэння працуюць следчыя і работнікі МНС.

Праводзіцца агляд, апытаныя сваякі і суседзі загінулай, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Nashaniva.com