Выйшаў зборнік пра пахавальную культуру народаў ВКЛ

Выданне Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі зборніка «Epitaphium: пахавальная культура народаў Вялікага Княства Літоўскага» стала вынікам праведзенага паўтара года таму тэматычнага навуковага круглага стала, паведамляецца на старонцы архіва ў фэйсбуку.

21.10.2022 / 23:32

«…У гэтым зборніку праблема пастаўлена комплексна — разглядаюцца пахавальныя традыцыі і практыкі прадстаўнікоў розных народаў, канфесій і сацыяльных слаёў у розныя перыяды гісторыі Беларусі — Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і нават міжваеннай польскай дзяржавы. Менавіта гэта і робіць зборнік унікальным выданнем у Беларусі», — лічаць укладальнікі выдання Дзяніс Лісейчыкаў і Сяргей Грунтоў.

Набыць кнігу можна ў навукова-даведачнай бібліятэцы архіва альбо ў кнігарні «Акадэмкніга» па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 72.

Nashaniva.com