Мабілізаваны дэпутат з Краснадара, які актыўна падтрымліваў вайну, паскардзіўся, што яго і іншых вайскоўцаў кінулі ў поле «як сабак»

«Вось так жыве партызанскі краснадарскі наш атрад. Недзе ў палях Украіны. Дзе свае? Дзе чужыя?», — пытаецца адзін з вайскоўцаў на відэа. Мужчыны сцвярджаюць, што іх месяц вазілі туды-сюды, а потым «як сабак» выкінулі ў поле.

21.10.2022 / 17:53

Дэпутат Антон Кулігін — другі злева

Мабілізаваныя жывуць у зямлянках, паляць вогнішчы і чакаюць загаду камандавання.Таксама яны сцвярджаюць, што ў іх няма рацый, патронаў і медыкаментаў, а ўсё абмундзіраванне было набыта за кошт сваякоў.

Пазней на відэа апазналі мясцовага дэпутата Антона Кулігіна. Да таго, як пайсці на фронт, ён актыўна падтрымліваў вайну і ездзіў на абклеенай літарамі Z і V машыне.

Nashaniva.com