«Макдональдс» прыбірае з меню сняданкі з-за праблемы з пастаўкамі

У найбліжэйшыя дні з ранішняга меню ў рэстаранах сеткі «Макдональдс» у Беларусі знікнуць макмафіны, амлеты, мактосты і іншыя стравы, паведаміла прэс-служба сеткі. Іх заменяць пазіцыямі з асноўнага меню, якія будуць прадавацца на працягу ўсяго дня.

19.10.2022 / 20:47

Як паведамляецца, прычына такой змены меню — «абмежаванні ў ланцужку паставак».

Стравы з ранішняга меню стануць знікаць па меры таго, як у рэстаранах будуць заканчвацца інгрэдыенты для іх гатавання.

Якія менавіта праблемы ўзніклі ў «Макдональдсе» з пастаўкамі прадуктаў, не ўдакладняецца.

Nashaniva.com