У Нарвегіі затрымалі сына былога кіраўніка Расійскай чыгункі

У Нарвегіі затрымалі сына высокапастаўленага расійскага чыноўніка, паведамілі нарвежскія СМІ. Расійскаму РБК удалося высветліць, што затрыманы — сын былога кіраўніка Расійскай чыгункі Уладзіміра Якуніна Андрэй Якунін, які з'яўляецца сузаснавальнікам брытанскага фонду Venture Investments & Yield Management.

19.10.2022 / 19:47

Андрэй Якунін

Андрэй Якунін быў затрыманы ў сувязі з запускам беспілотніка на архіпелагу Шпіцберген, на якім сын расійскага чыноўніка знаходзіўся ў жніўні.

«Андрэй захапляецца прыродай, фатаграфіяй і экстрэмальнымі відамі спорту, пра што сведчыць яго актыўнасць у сацыяльных сетках. Андрэй, грамадзянін Вялікабрытаніі, цалкам супрацоўнічае з уладамі, каб даць усю неабходную інфармацыю адносна бяскрыўдных мэтаў ягонага адпачынку на лодцы», — прыводзіць РБК адказ на запыт, накіраваны ў кампанію Якуніна.

Андрэй Якунін быў затрыманы 17 кастрычніка ў горадзе Хамерфэсце, у яго былі канфіскаваныя дрон і электронныя прылады. 

Nashaniva.com