«Інтэрв’ю» камандуючага расійскім уварваннем ва Украіну генерала Сяргея Суравікіна ўяўляла сабой зачытванне адказаў з тэлесуфлёра
Мэтай інтэрв’ю было намякнуць на немінучасць адступлення з-пад Херсона. А ў расійскай сістэме непрыемныя задачы ўскладаюцца на генералаў, а не на Уладзіміра Пуціна, які пры гэтым асабіста кіруе аперацыямі і якому належыць сама ідэя захапіць і расчляніць Украіну.
18.10.2022 / 22:56
Характэрныя рухі вачэй Суравікіна прыкметныя на працягу ўсяго васьміхвіліннага відэа. Сярод іншага Суравікін «разважае» аб эфектыўнасці расійскіх гіпергукавых ракет «Кінжал» — і завісае ў доўгай паўзе, імаверна, чакаючы тэксту.
Займальна назіраць таксама за манерай гэтага генерала гаварыць і яго мімікай. Расійская прапаганда спрабуе, між тым, стварыць яму легенду і зляпіць з яго зорку.