Біятланістка Алімбекава стала ўладальніцай салона прыгажосці ў Мінску

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дынара Алімбекава цяпер валодае салонам прыгажосці ў Мінску. Ён называецца Sandi-Beauty-Studio і аказвае паслугі манікюру, догляду за валасамі і бровамі, паведамляе Championat.com.

18.10.2022 / 20:45

«Яшчэ адна мара спраўдзілася», — напісала Алімбекава на сваёй старонцы ў інстаграме.

І дадала, што «я як быццам другі раз акунулася ў цёплую атмасферу вяселля».

1 кастрычніка Дынара Алімбекава, алімпійская чэмпіёнка 2018 года ў эстафеце, выйшла замуж за біятланіста, прызёра Алімпіяды ў Пекіне Антона Смольскага.

Да канца ліпеня 2022 года ўстанова, якой цяпер валодае Алімбекава, называлася Kabakova Beauty.

Nashaniva.com