Замарозьце сродак для мыцця посуду — вам спадабаецца эфект

Звычайная вадкасць для мыцця посуду, калі яе замарозіць, атрымае цэлы шэраг незвычайных прымяненняў і можа значна палегчыць вам жыццё. Калі вы ніколі гэтага не рабілі, то варта паспрабаваць!

19.10.2022 / 12:07

Фота: 7news.com.au

Наліце вадкасць для мыцця посуду ў латкі для кубікаў лёду або сіліконавыя формачкі для кексаў і пастаўце іх у маразілку. Пасля замарозкі вы можаце ачысціць імі моцныя забруджванні, напрыклад, тлушч з духоўкі ці грылю, або прыгарэлыя каструлі і патэльні. Мыйны сродак выдатна спраўляецца нават з засохлымі рэшткамі ежы і тлушчу, якія цяжка вывесці. І самае галоўнае, вы не пашкодзіце і не падрапаеце паверхні. Больш ніякіх скрабаў! 

Кубікі лёду з вадкасці для мыцця посуду таксама добра падыходзяць для выдалення тлустых плямаў з адзення або абіўкі. Вы таксама можаце выкарыстоўваць іх для чысткі дывана або вельмі бруднай падлогі. Яны таксама хутка і эфектыўна выдаляюць налепкі з розных паверхняў.

Вось у гэтым тыкток-відэа паказаны эфект гэтага лайфхаку:

@tanyahomeinspo Washing up liquid hack #clean #cleantok #cleanwithme #hincher #washingupliquid #fairyliquid #hinching #cleaninghacks #tanyahomeinspo ♬ original sound - Tanya Home Inspo | Home Hacks

Nashaniva.com