Сур'ёзная аварыя ў Мінску: хуткая дапамога ўехала ў таксі
Здарэнне адбылося а 12-й ночы на скрыжаванні вуліц Суражскай і Фабрыцыуса.
15.10.2022 / 10:46
За стырном аўтамабіля хуткай дапамогі быў 36-гадовы кіроўца. Ён ехаў у боку вуліцы Шчорса з уключанымі пробліскавымі маячкамі, калі сутыкнуўся з «Нісанам», які паварочваў налева з Фабрыцыуса на зялёнае святло.
У выніку ДТЗ траўмы атрымалі чатыры чалавекі: кіроўца і пасажыр таксі, а таксама двое медыкаў. Усе пацярпелыя былі дастаўлены ў бальніцу.
Па факце здарэння праводзіцца праверка, паведамляе ДАІ.