Як прыгатаваць ідэальную макарону? Вось правілы, якімі кіруецца кожны італьянец
Яе любяць і за сытнасць, і за прастату. Толькі не рабіце гэтых памылак пры гатаванні.
18.10.2022 / 17:55
Фота: pustosh/depositphotos.com
Якасць самой макароны
Нават калі вы будзеце прытрымлівацца ўсіх парадаў па гатаванні пасты і купіце макарону нізкай якасці, то ніколі не атрымаецца смачна.
Тып макароны
Вы калі-небудзь каштавалі карбанару з тонкай пастай? Прычына простая. Для цяжкіх соусаў патрэбныя таўсцейшыя макароны, а для лёгкіх — тонкія. Гэтага правіла італьянцы трымаюцца шмат стагоддзяў.
Вада
Для ідэальнай пасты патрэбная правільная колькасць вады — гэта прыкладна адзін літр вады на 100 грамаў макароны.
Дадаць алей у ваду — дрэнная ідэя
Напэўна кожны з нас чуў ад бабулі, цёткі ці сяброўкі, што ў кіпень трэба дадаць некалькі кропель аліўкавага алею. Быццам бы гэта не дае макароне зліпнуцца. Але так рабіць не варта, бо гэта не дапамагае і дакладна не паляпшае смак.
Час гатавання
Чытайце інструкцыі на ўпакоўцы. Заўсёды праверце макарону да працэджвання — яна мусіць быць «al dente» — яшчэ цвёрдая, але ўжо гатовая.
Не прамывайце макароны пасля гатавання
Яшчэ адна памылка — калі макарону прамываюць халоднай праточнай вадой. У гэтым выпадку губляецца смак, а таксама крухмал, неабходны для таго, каб макарона злучылася з падліўкай ці соусам.