Думаеце, што ўмееце чысціць яйкі правільна? Вось некалькі лайфхакаў, як спрасціць гэты працэс

Ëсць лайфхакі, як рабіць гэта хутка і проста. Адзін з іх — выкарыстаць клейкую стужку.

12.10.2022 / 15:40

Фота: pixabay.com

Гэта можа гучаць як жарт, але такі лайфхак насамрэч працуе. Усё, што вам трэба — гэта варанае яйка і ўпаковачная стужка, піша onet.pl.

Ачысціць яйка такім чынам прасцей, чым здаецца. Проста прыклейце стужку на шкарлупіну, трохі прыцісніце яе і здыміце. Увесь працэс можна пабачыць на відэа ніжэй.

Ёсць і іншыя спосабы зрабіць чыстку яек больш лёгкай. Напрыклад, можна проста выкарыстоўваць менш свежыя яйкі, бо іх чысціць лягчэй. Гэта не значыць, што мы прапануем вам есці пратэрмінаваныя прадукты, проста дайце яйкам паляжаць пару дзён перад тым, як нешта з іх гатаваць.

У вельмі свежых яек абалонка шчыльна прылягае да яечнага бялку, таму калі мы адрываем шкарлупіну, мы таксама адрываем і часткі бялку. Чым старэйшае яйка, тым слабейшая яго абалонка і тым лягчэй пачысціць яйка. Рэч у тым, што і сама абалонка яйка складаецца з бялку, і найбольш мацнейшая яна ў кіслым асяроддзі, калі паказчык рН яйка нізкі. Калі яйка старэе, вуглякіслы газ з яго выпараецца, паказчык рН набліжаецца да шчолачнага, і абалонка яйка робіцца менш моцнай.

Загадка: колькі яек знясе гэтая курыца?

Вось чаму карысна есці яйкі ўкрутую

Рэцэпт на выхадныя. Незвычайныя яйкі па-шатландску — добры выбар і для вячэры, і для пікніка

Nashaniva.com