МВФ пагоршыў прагноз беларускага ВУП
Міжнародны валютны фонд апублікаваў кастрычніцкі рэліз агляду перспектыў развіцця сусветнай эканомікі. Закранаючы беларускую эканоміку, фонд скарэктаваў прагноз яе падзення ў 2022 годзе. Скарачэнне валавога ўнутранага прадукту ацэнена ў 7%.
11.10.2022 / 20:03
У красавіку МВФ рабіў прагноз па падзенні ВУП краіны ў 6,4%.
МВФ змяніў ацэнку і на 2023 год, пагоршыўшы яе. У прыватнасці, мяркуецца рост ВУП на 0,2%. У красавіку МВФ прагназаваў рост на 0,4%.
Таксама Міжнародны валютны фонд мяркуе, што гадавая інфляцыя ў Беларусі складзе 16,5%, а ў наступным годзе — 13,1%.
Што тычыцца дэфіцыту балансу бягучага рахунку, то ён ацэнены ў 1,5% і 1,1% ВУП. Беспрацоўе складзе 4,5% і 4,3% у 2022 і 2023 гадах адпаведна.