Старшыня КДБ чакае, што мабілізацыя выратуе расійскую армію, і прадказаў «пераломны момант» у вайне
Пераломны момант у «спецаперацыі» ва Украіне можа наступіць у лістападзе — лютым. Пра гэта заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Церцель падчас «інфармавання па пытаннях ваенна-палітычнай абстаноўкі ў краіне і за мяжой», перадае БЕЛТА.
11.10.2022 / 11:26
Пры гэтым Іван Церцель спадзяваецца на мабілізацыю ў Расіі.
«Калі Расійская Федэрацыя якасна правядзе мабілізацыю, забяспечыць сваю групоўку тэхнічнымі сродкамі і перадавымі ўзбраеннямі, то баявыя дзеянні ўступяць у ключавую фазу. Паводле нашых ацэнак, у перыяд лістапада гэтага года да лютага наступнага будзе пераломны момант», — сказаў Церцель.