Лукашэнка распавёў, што будзе далей з мараторыем на рост цэн

Паводле Лукашэнкі, забарона на рост цэн будзе дзейнічаць да той пары, пакуль улады не выпрацуюць механізм іх кантролю.

10.10.2022 / 12:48

«Галоўнае — не забарона на рост цэн. Не забарона. Чытайце дырэктыву. Галоўнае — гэта выпрацоўка сістэмы кантролю за цэнаўтварэннем. А да выпрацоўкі гэтай сістэмы (гэта ўсяго толькі некалькі дзён), так, цэны расці не павінны», — сказаў ён.

У Беларусі з 6 кастрычніка ўведзеная забарона на павышэнне цэн.

Эканамісты мяркуюць, што гэта можа прывесці да дэфіцыту тавараў. 

Сёння стала вядома, што ўлады забаранілі вываз за мяжу мясной і малочнай прадукцыі буйных вытворцаў. 

Nashaniva.com