З кім футбольная зборная Беларусі згуляе ў адборы на Еўра-2024
У Франкфурце-на-Майне прайшла жараб'ёўка кваліфікацыі Еўра-2024. У ёй прынялі ўдзел 53 нацыянальныя асацыяцыі. Зборная Беларусі трапіла ў групу «І» з камандамі Швейцарыі, Ізраіля, Румыніі, Косава і Андоры, паведамляе «Прэсбол».
09.10.2022 / 14:03
Фота: АБФФ
У рамках лёсавання 9 кастрычніка зборныя разбітыя на 10 груп: у сямі групах па 5 каманд, у трох — па 6. Германія, якая будзе гаспадыняй Еўра-2024, атрымала прамую пуцёўку ў фінальную стадыю і не прыняла ўдзелу ў лёсаванні адборачнага турніру.
Пераможцы і ўладальнікі другіх месцаў у групах выйдуць у фінальную стадыю Еўра-2024. Уладальнікі трох апошніх з 24 пуцёвак вызначацца ў стыкавых матчах, удзельнікі якіх стануць вядомыя па выніках Лігі Нацый-2022/23.
Група A: Іспанія, Шатландыя, Нарвегія, Грузія, Кіпр.
Група B: Нідэрланды, Францыя, Ірландыя, Грэцыя, Гібралтар.
Група C: Італія, Англія, Украіна, Паўночная Македонія, Мальта.
Група D: Харватыя, Уэльс, Арменія, Турцыя, Латвія.
Група E: Польшча, Чэхія, Албанія, Фарэры, Малдова.
Група F: Бельгія, Аўстрыя, Швецыя, Азербайджан, Эстонія.
Група G: Венгрыя, Сербія, Чарнагорыя, Балгарыя, Літва.
Група H: Данія, Фінляндыя, Славенія, Казахстан, Паўночная Ірландыя, Сан-Марына.
Група I: Швейцарыя, Ізраіль, Румынія, Косава, Беларусь, Андора.
Група J: Партугалія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Люксембург, Славакія, Ліхтэнштэйн.