У Гродне асудзілі да шасці гадоў калоніі чалавека з псіхічным захворваннем
19 верасня ў Гродзенскім абласным судзе 26-гадовага Андрэя Сачэўку асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна». Вядома, што мужчына мае разлад асобы.
07.10.2022 / 20:15
Прысуд вынес суддзя Васіль Скок. Бок дзяржабвінавачання падтрымала Галіна Войшаль. Судовымі засядальнікамі выступілі Мікалай Варанко і Крысціна Лобан.
Мужчына не прызнаў віну, а пацвердзіў толькі факт напісання каментароў 11 і 12 жніўня 2020 года. Удзел мужчыны ў гродзенскіх Маршах не пацвердзіўся пасля прагляду відэазапісаў з мерапрыемстваў у горадзе.
Андрэй таксама ўключаны ў пералік арганізацый і фізічных асобаў, якія датычныя да «тэрарыстычнай дзейнасці».