Алесь Бяляцкі ўжо ведае, што ён нобелеўскі лаўрэат
Вестачка пра гэта дайшла да яго ў СІЗА-1 на Валадарскага, дзе ён знаходзіцца ўжо амаль 15 месяцаў, піша «Вясна».
07.10.2022 / 18:47
Нарвежскі нобелеўскі камітэт сёння аб'явіў у Осла лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру за 2022 год. Імі сталі беларус Алесь Бяляцкі і прадстаўнікі праваабарончых арганізацый «Мемарыял» з Расіі і «Цэнтр грамадзянскіх свабод» з Украіны.
Гэта другая Нобелеўская ўзнагарода за гісторыю Беларусі. Першую ў 2015 годзе атрымала пісьменніца Святлана Алексіевіч.