Лукашэнка назваў Пуціна «сапраўдным лідарам вялікай дзяржавы»
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з 70-годдзем, якое той адзначае сёння, і зрабіў гэта ў ліслівай манеры.
07.10.2022 / 09:20
«Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з юбілеем. Будучы сапраўдным лідарам вялікай дзяржавы, вы прымаеце вывераныя і няпростыя рашэнні ў мэтах забеспячэння незалежнага развіцця Расійскай Федэрацыі, абароны традыцый і каштоўнасцяў расійскага народа», — напісаў Лукашэнка.
Ён таксама дадаў што «шануе адкрытыя і даверныя адносіны» з Пуціным, з якім паглыбляе інтэграцыю Беларусі і Расіі.
«Перакананы, што разам Мінск і Масква годна адкажуць на глабальныя выклікі і выйдуць на новы ўзровень стратэгічнага партнёрства», — напісаў Лукашэнка.