Расіяне атакавалі Белую Царкву дронамі-камікадзэ
Кіраўнік адміністрацыі Кіеўскай вобласці Аляксей Кулеба пацвердзіў удар па Белай Царкве і піша, што, па папярэдніх даных, удар быў нанесены дронамі-камікадзэ.
05.10.2022 / 08:32
«Праз гэта — пажары на аб'ектах інфраструктуры. Ёсць адзін пацярпелы», — сцвярджае Кулеба.
Ноччу ва ўкраінскіх тэлеграм-каналах з'явіліся відэа з выбухамі. Праз цемру на відэа нічога не відаць, але чутны, як сцвярджаюць блогеры, характэрны гул рухавікоў іранскіх дронаў і затым выбухі.
Відавочцы налічылі як мінімум шэсць выбухаў.
Адкуль былі запушчаныя дроны па паўночнай частцы Украіны, пакуль невядома.