Сурʼёзная аварыя здарылася на Р1: аўтобус у кювеце, 15 чалавек пацярпелі

Значная аварыя здарылася сёння ранкам на трасе Р1 з удзелам, як бачна на відэа, пагрузчыка, аўтобуса і легкавога аўтамабіля. Пацярпелі 15 чалавек.

04.10.2022 / 10:29

Па папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтобуса Ecolines, рухаючыся па сярэдняй паласе пры перастраенні сутыкнуўся з пагрузчыкам. 

Аўтобус апынуўся ў кювеце і перакуліўся на бок, пагрузчык перавярнуўся проста пасярод праезнай часткі, моцна пашкоджаны ззаду легкавік застаўся на абочыне.

Паводле інфармацыі спецыялістаў хуткай медыцынскай дапамогі, якія працавалі на месцы аварыі, пацярпелі 15 чалавек, з іх 7 шпіталізаваныя: 6 у цяжкім і сярэдне цяжкім стане. Пацярпелыя шпіталізаваныя ў бальніцы Мінска. Яшчэ 8 пацыентам аказаная медыцынская дапамога на месцы. Працягваецца агляд пацыентаў.

Nashaniva.com