Біятланісты Алімбекава і Смольскі узялі шлюб
Біятланісты Дзінара Алімбекава і Антон Смольскі ажаніліся. Вясельнае фота апублікаваў тэлеграм-канал НАК, а на Беларусь-1 выйшаў сюжэт.
01.10.2022 / 23:00
Фота: НАК
Пра тое, што біятланісты Дзінара Алімбекава і Антон Смольскі знаходзяцца ў рамантычных стасунках, было вядома даўно. Дзінара не аднойчы публікавала здымкі з каханым, а АНТ называла іх «парай года».
Раней Смольскі быў жанаты з іншай біятланісткай, Дар'яй Іерапес. Іерапес мае ад Смольскага дзіця — дзяўчынцы, якую клічуць Аляксандра, у чэрвені споўнілася тры гады.
І Дзінара, і Антон раней падпісалі праўладны ліст за Лукашэнку.