Чатырох супрацоўнікаў «Белагра» затрымалі па крымінальных артыкулах
Чатырох супрацоўнікаў кампаніі «Белагра», па інфармацыі аднаго з праўладных каналаў, затрымалі за крымінальныя правапарушэнні. Іншых супрацоўнікаў кампаніі, колькасць якіх не называецца, нібыта затрымалі па адміністрацыйных артыкулах.
30.09.2022 / 10:29
Праваабаронцам сталі вядомыя прозвішчы затрыманых супрацоўнікаў «Белагра». Гэта Кірыл Малянтовіч, Дзмітрый Левянкоў, Людміла Гецман, Арцём Зубракоў.
На відэа сілавікоў затрыманыя кажуць, што працавалі ў «кампаніі «Белагра», якая ў 2020 годзе падтрымала пратэсты». Адзін з іх распавядае, што сілавікі знайшлі «дзікарослыя каноплі».
29 верасня ў офісе кампаніі «Белагра» прайшоў ператрус. Быў затрыманы супрацоўнік Кірыл Малянтовіч.