На 2 гады «хіміі» асудзілі евангельскую хрысціянку Лідзію Гормаш

Лідзія Гормаш, евангельская верніца, служка і жонка аднаго з пастараў мінскай евангельскай царквы «Новы Запавет», была затрыманая 5 ліпеня 2022 года разам са сваім мужам Філіпам Івановым, піша «Хрысціянская візія».

29.09.2022 / 21:06

Філіпа Іванова пасля затрымання неўзабаве выпусцілі, у той час як Лідзія была ўзятая пад варту па крымінальнай справе за ўдзел у пратэстах 2020 года. Яна знаходзілася ў СІЗА-1 на «Валадарцы».

Стала вядома, што сёння суд даў ёй 2 гады «хіміі». З улікам тэрміну, ужо адбытага ў СІЗА, ёй застаецца адбыць 1,5 года «хіміі».

Nashaniva.com