Ала Пугачова з'ехала з Расіі разам з дзецьмі

Пра гэта паведамляе «Пяты канал» са спасылкай на свае крыніцы. Пугачову заўважылі ў маскоўскім аэрапорце «Унукава». Паводле інфармацыі «Пятага канала», яна паляцела ў Ізраіль без зваротнага квітка.

29.09.2022 / 15:17

20 верасня на спявачку паскардзіліся ў паліцыю з-за яе допіса, у якім яна папрасіла Мінюст Расіі абвясціць яе «замежным агентам» — услед за мужам, комікам Максімам Галкіным. У сваёй публікацыі яна назвала яго «сапраўдным патрыётам Расіі», які жадае сваёй краіне «мірнага жыцця, свабоды слова» і «спынення гібелі нашых хлопцаў за ілюзорныя мэты». На артыстаў абрынуліся з крытыкай прапагандысты і чыноўнікі.

Nashaniva.com