Стала вядома, на каго далей СК распаўсюдзіць завочныя суды

«Спецыяльная вытворчасць» хутка пачнецца супраць кіраўнікоў і ўдзельнікаў Беларускага фонду спартовай салідарнасці, Каардынацыйнай рады, праваабарончага цэнтра «Вясна» і рэдакцыі «Нехта», а таксама Валерыя Цапкалы. Пра гэта на адмысловым брыфінгу паведамілі прадстаўнікі Следчага камітэта.

28.09.2022 / 15:39

Нядаўна ў Беларусі з'явіўся інстытут «спецвытворчасці», які прадугледжвае разгляд крымінальных спраў, калі абвінавачаны знаходзіцца не ў Беларусі.

Учора стала вядома, што хутка завочна асудзяць пяцярых чалавек, якія, як сцвярджаецца, датычныя да «Чорнай кнігі Беларусі». У спісе — пяць чалавек: Яніна Сазановіч, Данііл Багдановіч, Вольга Высоцкая, Валерыя Занімонская, Дзмітрый Навоша.

Чытайце таксама:

Навоша: Калі ў нас забяруць маёмасць, значыць, і лукашэнкаўцы будуць уласнай маёмасцю пасля выплачваць кампенсацыі палітвязням

Nashaniva.com