Сахашчык будзе ствараць «Паспалітае Рушэнне»
Беларусы ў замежжы ствараюць грамадскую арганізацыю «Паспалітае Рушэнне». Як піша тэлеграм-канал Prague Support Team, яе стварэннем займаецца ведамства прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валерыя Сахашчыка.
26.09.2022 / 22:11
Для згаданай арганізацыі пачынаецца падрыхтоўка рэзервістаў:
«Падрабязнасці аб гэтай арганізацыі вы яшчэ даведаецеся, і нам вельмі прыемна, што дзеля агульнай справы аб'ядналася столькі добрых людзей і рухаў».