Лукашэнка пра мабілізацыю ў Расіі: Я асабліва не перажываў, калі ў 2020 годзе некалькі тысяч выехалі

Лукашэнка і Пуцін сёння сустракаюцца ў Сочы.

26.09.2022 / 12:04

«Пул першага»

Напрыклад, Лукашэнка пракаментаваў мабілізацыю ў Расіі. 

«У нас мабілізацыяй палохаюць, тут хтосьці пабег за мяжу. Слухайце, у Расіі 25 мільёнаў мабілізацыйны рэсурс. Добра, хай ўцяклі 30 тысяч, ну, 50 тысяч. А калі б яны тут засталіся, яны што, нашымі людзьмі б былі? Хай бягуць. Я не ведаю, як вы да гэтага ставіцеся, а я асабліва не перажываў, калі ў 2020 годзе некалькі тысяч выехалі», — адзначыў Лукашэнка.

«Усе даручэнні, якія вы давалі ўраду, я — у Беларусі. У нас зрываў практычна няма. Нам прадказвалі крах, гібель і гэтак далей. Але мы знайшлі тых партнёраў, якія з намі паспяхова працуюць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Nashaniva.com