Крайне правыя лідзіруюць на выбарах у Італіі. Упершыню жанчына можа стаць прэм'ерам
Крайне правая партыя «Браты Італіі», якіх называюць постфашыстамі, атрымліваюць каля 26% галасоў, лідзіруючы сярод усіх іншых партый на выбарах у парламент Італіі. Усяго кааліцыя правацэнтрыстаў атрымала каля 44% галасоў. Упершыню прэм'ерам Італіі можа стаць жанчына.
26.09.2022 / 08:39
Джорджа Мелоні. Фота: AP
Правацэнтрысцкая кааліцыя лідзіруе па даных ужо падлічаных бюлетэняў на датэрміновых парламенцкіх выбарах у Італіі, партыі «Наперад, Італія», «Браты Італіі», «Ліга» і «Мы, умераныя» атрымліваюць 43,98% па галасаванні ў палату дэпутатаў і 44,16% галасоў у Сенат, паведамляе агенцтва Rai са спасылкай на МУС Рэспублікі.
Ведамства выконвае функцыі выбаркама. Лідзіруе крайне правая партыя «Браты Італіі», якую ўзначальвае Джорджа Мелоні, за яе на выбарах у абедзве палаты парламента аддалі галасы каля 26% — больш, чым за любую іншую партыю.
«Пачніце з таго, што неабходна, затым з таго, што магчыма, і раптам вы выявіце, што робіце немагчымае», — заявіла яна ноччу падчас выступу перад прыхільнікамі.