На радзіме Купалы рэканструявалі старажытны восеньскі абрад «Багач». Фотарэпартаж

На радзіме Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў Вязынцы прайшла рэканструкцыя старажытнага народнага восеньскага абрада «Багач», які сімвалізуе святкаванне з нагоды сабранага ўраджаю. Багач прыпадае на восеньскае раўнадзенства. Свята арганізавалі ўдзельнікі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Дзяўчаты былі ў народных строях і выконвалі абрадавыя восеньскія песні. Пад гармонік, скрыпку і бубен прысутныя ўволю танчылі, піша «Звязда».

25.09.2022 / 18:53

Nashaniva.com