На выезд з Уладзікаўказа ў Грузію ўтварыўся велізарны затор

Ва Уладзікаўказе сабраўся велізарны затор з машын гэтай ноччу.

23.09.2022 / 14:54

На пачатку вуліцы Маскоўскай і праспекта Коста Хетагурава паліцэйскія не прапускаюць машыны. Прычына, па словах аўтара відэа, у тым, што далей, на памежным прапускным пункце «Верхні Ларс», ужо сабраўся шматкіламетровы затор з жадаючых выехаць у Грузію.

Nashaniva.com